Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.09.2021

 «Беларусь – единая: единство, развитие, независимость»

В соответствии с планом проведения в Могилевской области мероприятий «Беларусь – единая: единство, развитие, независимость», приуроченных ко Дню народного единства, в целях укрепления идеи национального единства и консолидации белорусского общества, сплочения белорусского народа на основе идеи суверенитета и независимости страны, развития творческого потенциала учащихся главным управлением по образованию, учреждением образования «Могилевский государственный областной институт развития образования» и ГУДО «Областной центр творчества» был организован и проведен областной конкурс эссе «Беларусь единая». 17 сентября 2021 года, в День народного единства, были подведены итоги конкурса.

На конкурс представлено 59 работ. 

Итоги конкурса показали, что полет мысли, фантазии и аналитическое мышление способны подарить не только призовые места, но и удовлетворение от прикосновения к слову, радость творческого выражения, а жюри, конечно, уверенность в огромном потенциале нашей молодежи, в том, что растут настоящие патриоты, которые в эссе доказали всем свое стремление жить мирно и счастливо на родной белорусской земле, в нашей независимой Беларуси.

Поздравляем  Салыгу Арину Игоревну, учащуюся ГУО «Средняя школа № 3 г. Осиповичи», и ее педагога – Яковлеву Ирину Валерьевну, учитель белорусского языка и литературы с дипломом 1 степени!

 

Абласны конкурс эсэ “Беларусь адзіная” 

Эсэ “Букет для Беларусі”

 

Аўтар: Салыга Арына Ігараўна,

12 гадоў, вучаніца 7 “Г” класа

ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы”;

настаўнік: Якаўлева Ірына Валер’еўна

  

                                         Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца.

                                         Іншай вам не дадзена, ды і не патрэбна.

                                                                          Уладзімір Караткевіч

 

Лета… Жнівень… Яркая, сонечная раніца… З асалодаю ўдыхаю чыстае паветра і слухаю радасны гоман птушак. Мы з матуляй ідзём па зарослай палявой дарозе. Недзе там, за жытнёвым полем, схавалася невялікая вёсачка, у якой жыве мая бабуля Ганна. Ой, а што гэта за сінія кветкі растуць у жыце? Зараз падыду бліжэй і разгледжу. Дык гэта ж васількі! Не стрымліваюся і зрываю кветку. Тут жа ўспамінаю, што васілёк – сімвал Беларусі. Прыгадваю вясной пачутую навіну: 17 верасня беларускі народ будзе адзначаць День народнага адзінства. Гэта свята. А   на свята беларусы не прыходзяць з пустымі рукамі. Думкі імкнуцца далей. Які падарунак сваім суайчыннікам я магла б падрыхтаваць, каб мела магчымасць? Васілёк у маёй руцэ падказвае выйсце. Канечне, гэта будзе букет! Незвычайны. Чароўны.

І васілёк – першая кветка ў ім. Акрамя прыгожай знешнасці, гэтая краска валодае лекавымі ўласцівасцямі. Як цудоўна было б, каб людзі з цяжкімі захворваннямі, асабліва дзеткі з анкалогіяй, атрымаўшы васілёк, папраўляліся. А мы, беларусы, таксама можам аб’яднацца, каб сабраць грашовыя сродкі і дапамагчы ім. У нашай школе я ўжо прымала ўдзел у такой акцыі.

Другая кветка ў маім букеце – шыпшына. Лічыцца, што яна прыцягвае ўдачу і шчасце. Шчаслівыя людзі не здольныя на агідны ўчынак. Успамінаю той дзень, калі бацькі падарылі сабаку, пра якога я марыла два гады. Мне хацелася расцалаваць усіх на дзіцячай пляцоўцы, куды я выйшла ўвечары са сваім Жулікам! Шчаслівы чалавек зразумее, падтрымае, дапаможа. Ад шчасця вырастаюць крылы! Няхай жа беларусы будуць шчаслівыя!

Лён. Бавоўна поўначы Беларусі. “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”, - прыгадваю словы народнай песні. Лён – гэта нашы традыцыі і культура, якія робяць беларускі народ духоўна багатым, фарміруюць яго характар. Усяму свету вядомыя шчодрасць, гасціннасць, дружалюбнасць і міласэрнасць маіх суайчыннікаў. Хачу адзначыць: захоўваючы спадчыну продкаў, мы, беларусы, з павагай ставімся да людзей іншых нацыянальнасцей, што жывуць у нашай краіне. Мая аднакласніца-ўкраінка прызналася мне, што пасля пераезду ў Беларусь не адчула непрыязнасці з боку мясцовых жыхароў. Наадварот, людзі вакол спачувалі, стараліся дапамагчы яе сям’і.

“Хто не ведае мінулага, той не мае права на будучыню”, - так мне кажа заўсёды бабуля. Я запомніла на ўсё жыццё аповеды пра маю прабабулю Галіну Мікалаеўну, якая з двума маленькімі сынамі перажыла нямецкую акупацыю падчас Вялікай Айчыннай вайны… Паважаныя ветэраны! Мы помнім пра ваш подзвіг і ганарымся вамі! Я згодна з Рыгорам Барадуліным, які адзначыў:

Што з краю небяспекі нашы хаты,

Пра гэта

Не забудуць чужакі!

Да помнікаў людзям, загішуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, мы прыносім кветкі. Сярод іх – граздзікі. Яны з’яўляюцца сімвалам Перамогі, памяці ў маім букеце.

Свой святочны падарунак я аздоблю жытнімі каласамі – сімвалам жыцця і працы. Аптымізм, жыццёвая стойкасць, працавітасць робяць мой народ трывалым і моцным. Я веру ў тое, што беларусы, аб’яднаўшыся, змогуць пераадолець усе цяжкасці і зрабіць сваю краіну яшчэ больш моцнай, прагрэсіўнай і шчаслівай.

Мой позірк затрымліваецца на магутным разгалістым дубе. Яго выгляд настолькі мяне ўражвае, што я спыняюся.

-         Арынка, пайшлі хутчэй! Бабуля Ганна чакае нас.