Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.09.2021

На базе ГУО "СШ №1 г. Асіповічы" прайшла гульня “Мяжа”,

прымеркаваная да Дня народнага адзінства

Матэріалы газеты "Асіповіцкі край"

Землякі, якія некалі служылі на заставах, стварылі раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы” і вядуць актыўную грамадскую работу. Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення — важная яе частка. Пагранічнікі сустракаюцца са школьнікамі, расказваюць ім пра службу, арганізоўваюць віктарыны, конкурсы ды квэсты.

Гульню “Мяжа” пагранічнікі прымеркавалі да Дня народнага адзінства і правялі пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, а таксама аддзела па адукацыі райвыканкама. Удзельнічалі ў ёй вучні гімназіі і сярэдніх школ № 1 і 4.

Заданні былі самыя розныя. Удзельнікі адказалі на пытанні тэматычнай віктарыны. Напрыклад, трэба было назваць працягласць дзяржаўнай мяжы Беларусі, пералічыць, з якімі краінамі яна суседнічае, назваць фільмы пра ахову рубяжоў і прозвішчы легендарных пагранічнікаў. Юныя следапыты прадэманстравалі ўменне арыентавацца на кантрольна-следавой паласе, а яшчэ паказалі сваю фізічную падрыхтоўку. Хлопчыкі падцягваліся на турніку, некаторыя з іх выканалі нарматывы сапраўдных пагранічнікаў, чаму садзейнічала і падтрымка каманд, а таксама педагогаў. А дзяўчынкі дэманстравалі моц прэсу шляхам падымання тулава са становішча лежачы на спіне.

Нялёгкім аказалася заданне, у якім трэба было рухацца па азімуту. З рознай хуткасцю, але і з ім справіліся ўсе каманды. Дружна прабеглі крос, а вось пры пераадольванні паласы пера-шкод не ўсім удзельнікам удалося прапаўзці адведзеную дыстанцыю, не зачапіўшы вяроўкі і не збіўшы сцяжкоў. А эстафета прайшла хутка і даволі зладжана.

Відовішчным стала распальванне вогнішча. Вучні СШ № 4 спрытна склалі ачаг, дзякуючы чаму агонь ў іх успыхнуў хутчэй, чым у іншых, полымя перакінулася на сігнальную вяровачку, указваючы на пераможцу. Сапернікі таксама развялі кастры, але не так хутка.

Ва ўмовах, набліжаных да ваенных, кожны павінен умець аказваць першую медыцынскую дапамогу. Таму рабятам было прапанавана перавязаць “раненых”, а таксама накласці шыны тым, хто “атрымаў пераломы”. А яшчэ яны павінны былі акуратна перанесці пацярпелых на насілкі і хутка даставіць іх “у медсанбат”. Пра-вільнасць выканання кантраляваў доктар ЦРБ, ад прафесійнага погляду якога нельга было схаваць нават самыя нязначныя хібы. Заданне гэта школьнікам спадабалася, па ўсім было відаць, што з метадамі аказання меддапамогі яны знаёмыя не па чутках.

У адрозненне ад папярэдняга конкурсу, у наступным патрабавалася выканаць дзеянні, якія, на шчасце, мала каму спатрэбяцца ў жыцці. Але і страляць рабяты умеюць. Гэта пацвердзілі мішэні.

І хоць усе заданні былі цікавымі, бадай, найбольш інтрыгуючым стала размініраванне вучэбнага поля. Цікавасці дадало тое, што ветэраны-пагранічнікі не сталі самастойна закладаць міны — гэту задачу яны паставілі перад дзецьмі. Каманды папярэдне размясцілі муляжы мін на пляцоўках сапернікаў.

Хто ў дзяцінстве не гуляў у настольную гульню “Караблі”, калі гульцам даводзіцца па чарзе знаходзіць і збіваць уяўныя судны праціўніка? Галоўная задача — скеміць, дзе яны схаваліся. На гэты раз рабяты шукалі не караблі, а міны, але прынцып той жа. Камандзе СШ № 4 пашанцавала менш, чым іншым: ім дасталася такая мудрагелістая схема размяшчэння боепрыпасаў, што спра-віцца рабяты змаглі толькі з дапамогай вопытных пагранічнікаў.

Пасля выканання ўсіх заданняў удзельнікі мерапрыемства прамаршыравалі перад арганізатарамі і журы ў калоне з песнямі, вядома ж, пагранічнай тэматыкі.

А падвядзенне вынікаў адбылося некалькімі днямі пазней, ва ўрачыстай абстаноўцы на Алеі Герояў. Дыпломам першай ступені была ўзнагароджана каманда “Вікторыя” СШ № 4. Можа, назва дапамагла, а хутчэй — добрая фізічная падрыхтоўка. Каманда “Гімназісты” заняла другое месца, на трэцім “Следапыты” з СШ № 1. Дыпломы за лепшыя індывідуальныя паказчыкі атрымалі Вікторыя Захаранка, Максім Чаропка, Павел Бяссонаў, Іван Мельнік, Крысціна Чыкулаева, Іван Астаповіч, Анастасія Алферчык, Ульяна Пярова, Даніла Насека, Ілля Церашонак, Дзмітрый Кузьміч, Мацвей Батурын і Кацярына Пеева.