Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.03.2020

9 сакавіка 2020 года на базе ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Асіповічы” адбылося чарговае пасяджэнне раённага майстар-класа “Выбар тэмы і фармуляванне назвы даследчай работы”. Паколькі пашыраным недахопам з’яўляецца некарэктная фармулёўка тэмы, члены майстар-класа пад кіраўніцтвам Сукоры Наталлі Віктараўны, настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Асіповічы”, распрацоўвалі кластары “Асноўныя патрабаваніі да тэмы”, “Тэматычны характар даследчых работ”, знаходзілі памылкі ў прапанаваных тэмах даследчых работ, якія былі прадстаўлены на раённы конкурс розных гадоў, размяркоўвалі назвы даследчых работ у адпаведнасці з прапанаванай класіфікацыяй.

Наталля Віктараўна зрабіла падборку тэм даследчых работ, якія былі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу (канферэнцыі) даследчых работ вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”з 2012 па 2019 год, паказала лепшыя работы ў суправаджэнні прэзентацый да іх.

Члены майстар-класа на этапе рэфлексіі адзначылі, што дадзенае пасяджэнне для іх было карысным, яны даведаліся і ўзялі для сябе многае, у працэсе работы прааналізавалі і свае памылкі ў напісаных раней даследчых работах.