Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.02.2020

10 лютага 2020 года ў ДУА “Вяззеўская СШ” адбылося чарговае пасяджэнне міжшкольнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму: “Вучэбныя заняткі па беларускай мове: прадметная кампетэнцыя настаўніка”. У рамках пасяджэння былі разгледжаны актуальныя пытанні: метапрадметныя кампетэнцыі і міжпрадметныя сувязі на ўроках беларускай мовы; кампетэнтасна арыентаваныя заданні па беларускай мове.

Наталля Генадзьеўна Ганчаронак (ДУА “Гімназія г.Асіповічы”) у сваім выступленні, якое суправаджалася канкрэтнымі прыкладамі, размежавала паняцці метапрадметнасць і міжпрадметныя сувязі. Метапрадметнасць – гэта магчымасць фарміравання універсальных вучэбных дзеянняў, а таксама звязаных з імі навыкаў вучэбнай работы, якія забяспечваюць самастойнае засваенне новых ведаў. У аснове метапрадметнасці ляжаць агульныя вучэбныя уменні і навыкі вучняў, напрыклад, уменне аналізаваць, параўноўваць, сапастаўляць. Міжпрадметныя сувязі рэалізуюцца праз інтэграцыю іншых вучэбных прадметаў.

Ірына Раймондаўна Казлоўская (ДУА “Ялізаўская СШ”) акцэнтавала ўвагу на выкарыстанні дыдактычных і дыягнастычных матэрыялаў з серыі “Кампетэнтасны падыход”, якія дазваляюць граматна арганізаваць работу па дасягненні адукацыйных вынікаў, прадугледжаных Стандартам у кантэксце кампетэнтаснага падыходу. Настаўнік прывяла прыклады кампетэнтасна- арыентаваных заданняў па беларускай мове.

Адкрыты ўрок па беларускай мове ў ХІ класе, які праводзіла Алена Фёдараўна Кавалевіч, паказаў наступнае: вучні ажыццяўлялі вучэбную дзейнасць на аснове сфарміраваных агульнавучэбных уменняў і навыкаў, умелі ставіць і фармуляваць новыя задачы ў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, праяўлялі здольнасць да самакіравання вучэбнай дзейнасцю, ажыццяўлялі самастойны пошук метадаў рашэння праблемных задач.