Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

ДУА "Асіповіцкі РУМК"

Наш адрас: Магілёўская вобласць, г.Асіповічы, вул. Каданчыка, 1.

Электронная почта: rumk-osip@ya.by
Тэлефон: +375223557114
Наш дэвіз: метадыст як паветра: калі ён ёсць, яго не заўважаеш, калі яго няма, задыхаешся.
Наша місія: садзейнічанне паспяховай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі і павышэння якасці дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.
Задачы:
  • рэалізацыя Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, павышэнне ўзроўню валодання педагогамі сучаснай нарматыўнай прававой базай агульнай сярэдняй адукацыі, нарматыўнай і вучэбна-метадычнай базай свайго прадмета праз арганізацыю работы прафесійных аб'яднанняў, індывідуальныя і групавыя кансультацыі, метадычныя выхады ва ўстановы адукацыі;
  • павышэнне ўзроўню навукова-тэарэтычнай, метадычнай і псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі педагогаў раёна з дапамогай выкарыстання актыўных форм работы, цеснага супрацоўніцтва з установамі дадатковай адукацыі дарослых і ўстановамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • павышэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства педагогаў праз укараненне ў практыку работы сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, удзел у інавацыйнай дзейнасці;
  • забеспячэнне ўмоў для фарміравання адзінай інфармацыйнай адукацыйнай прасторы праз пашырэнне раённай адукацыйнай кампутарнай сеткі ўстаноў адукацыі, стварэнне, а таксама ўдасканаленне ўжо існуючых ва ўстановах адукацыі сайтаў, удзел у дыстанцыйных алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях і семінарах;
  • удасканаленне работы па вывучэнню, абагульненню, распаўсюджванню і ўкараненню ў масавую практыку эфектыўнага педагагічнага вопыту праз работу майстар-класаў, школ ППА, рэсурсных цэнтраў, правядзенне конкурсаў прафесійнага майстэрства, садзейнічанне ў публікацыі матэрыялаў з вопыту работы педагогаў раёна ў рэспубліканскай педагагічнай прэсе.